Памежная служба ФСБ атрымала спісы грамадзянаў, якія падлягаюць мабілізацыі



Памежная служба ФСБ атрымала спісы грамадзянаў, якія падлягаюць мабілізацыі, і не выпускае з краіны тых, хто фігуруе ў гэтых спісах. Пра гэта паведамляе выданне The Bell са спасылкай на чатыры ананімныя крыніцы ў авіяцыйнай галіне.

Імёны ўносяцца ў агульную інфармацыйную сістэму памежнага кантролю «Мір», якая атрымлівае ўсю інфармацыю аб забаронах, гаворыць адна з крыніцаў. База абнаўляецца паступова, забароны ад ваенкаматаў паступаюць з розных рэгіёнаў з рознай хуткасьцю.

Два суразмоўцы The Bell сказалі, што абмежаванні на выезд датычацца не толькі пасажыраў, але і чальцоў экіпажаў, і ўжо былі выпадкі забаронаў на выезд для пілотаў і бортправаднікоў.

У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца паведамленні аб тым, што памежнікі не выпускаюць некаторых грамадзянаў і на наземных пераходах. Прэсавая служба цюменскага аэрапорту Рошчына пацвердзіла, што аэрапорт атрымаў спісы з ваенкаматаў і абмежаваў вылет з Расеі для тых, хто падлягае мабілізацыі.

Array