Ці адбудзецца амністыя палітвязняў?



Усе чакаюць дзеянняў пасля сказанага Лукашэнкам пра амністыю палітычных вязняў. Але пакуль выходзяць адзінкі, якія адседзелі свой тэрмін ці амаль адседзелі.

Беларускія актывісты з вялікім жыццёвым досведам, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, не вераць Лукашэнку, бо за амаль 30 гадоў сядзення пры ўладзе заўсёды ілгаў. Але гандаль палітвязнямі і амністыя будуць залежаць ад падзей ва Украіне, у Іране і Кітаі, кажуць людзі:

– Я гэтаму чалавеку не веру наогул. Калі і адпусцяць, то тых, хто пакаяцца ў сваіх грахах.

Пачаўся контрнаступ ЗСУ на ўсходзе Украіны і маё меркаванне, што гэта вельмі моцна адбілася на ім. Мабыць ён некалькі начэй не спаў.

– Ён баіцца, вельмі баіцца. Усё залежыць ад ЗСУ. Я яму не веру.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле маіх суразмоўцаў, створаныя нечалавечыя ўмовы ў турмах павінны падштурхоўваць нас усіх да дзеянняў, якія прывядуць да вызвалення вязняў і самой краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Array