2-і Беларускі Трэкер Перамен: вычарпаныя рэзервы рэжыму, добраахвотнікі пад пераследам і знішчэнне прафсаюзаў



Шасцёра вядучых беларускіх экспертаў падрыхтавалі другі штоквартальны аналітычны даклад – «Беларускі трэкер перамен». Асноўныя выклікі для Беларусі, на якія краіна будзе адказваць яшчэ доўга, прадставілі самі ўкладальнікі маштабнага даследавання:

Успрыняццё Беларусі, як міжнароднага суб’екта, дрэйфуе ў бок таго, што Беларусь усё часцей асацыюецца менавіта з Лукашэнкам. Беларуска-расейскае супрацоўніцтва, асабліва ваеннае і палітычнае, моцна паглыбілася і працягвае паглыбляцца.

Мілітарызацыя ўлады, радыкалізацыя дэмакратычных сіл.

Эканамічнае супрацоўніцтва з ЕЗ скарачаецца і напэўна летам мы дасягнем дна. Але што было цікава і нечакана, то гэта тое, наколькі хутка Беларусь змагла знайсці альтэрнатыўныя пастаўкі калія. І магчыма нейкія шляхі абходу санкцый па нафтапрадуктах, відаць дзякуючы Расеі.

ІТ, відавочна, больш не будзе драйверам росту беларускай эканомікі.

Рэжым Лукашэнкі свае рэсурсы для падтрымкі сярод «нейтралаў» вычарпаў.

Рэжым працягвае нарошчваць махавік рэпрэсій. Грамадзянская супольнасць шукае магчымасці існавання і супрацьстаяння рэжыму.

Паводле ўкладальнікаў «Беларускага трэкера перамен», рэжым Беларусі паглыбляе залежнасць ад Расеі і інстытуцыяналізуе адносіны з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі ў Грузіі і Украіне. Пры гэтым ідзе мілітарызацыя як беларускіх уладаў, так і дэмакратычных сілаў.

Дакумент 2-га «Беларускага трэкера перамен» даступны тут.

Арцём Шрайбман

Беларускае Радыё Рацыя

Array