Стала вядома імя загінулага байца палка „Пагоня”



Загінуўшага байца палка „Пагоня” з пазыўным „Жнец” завуць Аляксей Вешчавайлаў, паведамляе каардынатар Медыйнай ініцыятывы за правы чалавека Вольга Рашэтнікава.

Аляксей загінуў 26 верасня пад Бахмутам.

Як распавядае Рашэтнікава, Вешчавайлаў з 2016 года служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе імя Чорных запарожцаў. У 2019 годзе ён паехаў у Беларусь да сваякоў і яго затрымалі. Аляксея судзілі за наёмніцтва. Адседзеўшы тэрмін, ён вярнуўся ва Украіну ў верасні 2021 года. Аляксей хацеў атрымаць украінскае грамадзянства і вярнуцца ў сваю брыгаду, але пасьля пачатку вайны пайшоў у інтэрнацыянальны легіён.

reform.by