На працэсе па «справе БелаПАН» абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка



На працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў, абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка.

Судовыя пасяджэнні праходзяць у закрытым рэжыме, іх удзельнікі далі падпіску аб неразгалошванні.

Суддзя Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка вядзе працэс з 6 чэрвеня. 29 чэрвеня ён абвясціў перапынак у сувязі з правядзеннем экспертызы. Разбіральніцтва мусіла аднавіцца 12 верасня, але з прычыны хваробы аднаго з удзельнікаў было адкладзена да 21 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя