Крэмль рыхтуецца да анексіі акупаваных украінскіх тэрыторый
На пятніцу 30 верасня ў Маскве запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх урачысты сход дэпутатаў Дзярждумы ды канцэрт, на які мабілізуюць у прымусовым парадку бюджэтнікаў, так вынікае з паведамленняў СМІ. На акупаваных тэрыторыях прайшлі так званыя «рэферэндумы», што само па сабе з’яўляецца парушэннем міжнароднага права. У Херсонскай вобласці быццам бы – нават 87,05% за Расею.

Каментуе валанцёр Дзмітрый, карэнны херсонец, яго прозвішча мы не раскарываем. Ён далей кантактуе з асобамі, якія застаюцца на акупаванай тэрыторыі, і аказвае гуманітарную дапамогу.
-І вось што далей? Вось яны арганізавалі рэферэндум, паставілі сваю ўладу. Зачысцілі наш рэгіён ад праўкраінскіх актыўных людзей. Вось што далей будзе?! Яны хоць раз заікнуліся, што будуць змагацца з карупцыяй, што будуць аднаўляць прадпрыемствы і так далей… Яны нічога гэтага не робяць. Яны прызначылі ў калабаранты Сальдо, які быў мэрам Херсону 10 гадоў, і гавораць, што за часы Украіны Херсон карупцыянеры раскрадалі. Ён таксама ж раскрадаў!
Міжнародная супольнасць не прызнае вынікаў так званых рэферэндумаў, якія праходзілі ва ўмовах агрэсіі. Украіна далей пакідае за сабой права вызваліць акупаваныя тэрыторыі, пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Анексія тэрыторый адбываецца на фоне абвешчанай мабілізацыі ў Расеі, якую ў Крамлі называюць частковай, адтуль таксама гучаць пагрозы ядзернай зброяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Array