Пуцін падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Запарожскай і Херсонскай абласцей
Расея прызнала незалежнасць Запарожскай і Херсонскай абласцей, гаворыцца ва ўказах Уладзіміра Пуціна, апублікаваных 30 верасня на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Пры гэтым ва ўказах гаворыцца, што яны ўступаюць у сілу з дня падпісання, 29 верасня. У лютым Расея прызнала незалежнасць так званых «ДНР» і «ЛНР» на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Цырымонію, звязаную з незаконнай анексіяй Расеяй частак чатырох акупаваных расейскімі войскамі абласцей Украіны, запланавалі на 30 верасня ў Крамлі. Яна адбудзецца ў Георгіеўскай зале Крамля а 15:00 з удзелам Пуціна, які збіраецца выступіць, сказаў Дзмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар прэзідэнта Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя
Array