Палітвязняў трымаюць у інфармацыйнай блакадзе?



Ад Мікалая Статкевіча, Ганны Сунгуравай, Машы Каленік, Змітра Грышчанкі – ад гэтых вязняў атрымала адказы на свае лісты спадарыня Вера, якая ў мэтах бяспекі не назвае прозвішча.

Ілюстрацынйае фота.

Яна пачала перапіску яшчэ ў 2021 годзе з віншаванняў палітвязняў са святамі і з днямі народзінаў, распавяла суразмоўца:

– Раз на тыдзень, мабыць раз на дзесяць дзён мы атрымлівалі лісты, а зараз не, зараз цішыня. Там неяк ужо шукаеш магчымасці дазнацца, як у людзей справы, але зараз цішыня. Зміцер зараз у Наваполацку. Маша ў чацвёрцы, 30-га лістапада дасць Бог вызваліцца, таксама цішыня з лютага.

Суразмоўца дадала, што да лютага 2022 года лістоў было нашмат больш у адказ, чым цяпер. Але здараецца, што некаторыя лісты ад палітвязняў даходзяць, таму не губляецца надзея на магчымасць ліставання.

Беларускае Радыё Рацыя