ЗША ніколі не прызнаюць прэтэнзіі Расеі на ўкраінскія тэрыторыі



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў рэферэндумы аб далучэнні часткі ўкраінскіх тэрыторый да Расеі «фікцыяй» і заявіў, што іх вынікі былі сфабрыкаваныя ў Маскве.

Джо Байдэн 29 верасня падкрэсліў, што Злучаныя Штаты ніколі не прызнаюць вынікі псеўдарэферэндума на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях. Байдэн назваў дзеянні Крамля «абуральным парушэннем» прынцыпаў міжнароднага права.

Напярэдадні Расея афіцыйна прызнала незалежнасць Запарожскай і Херсонскай абласцей, пра гэта гаворыцца ва ўказах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, апублікаваных 30 на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі. Пры гэтым ва ўказах сцвярджаецца, што яны ўступаюць у сілу з дня падпісання, 29 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя

Array