У Берасці палітвязня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызме» і пакаралі вялікім тэрмінам



Берасцейскі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча.

Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна»:

 арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці

арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак

распальванне сацыяльнай варожасці;

 экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім;

і заклікі да санкцый.

Судовы працэс, які пачаўся 20 верасня, вёў суддзя Мікалай Лешчанка. Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка мінулага года па абвінавачванні ў спрыянні ў тэрарызме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяніса сілавікі называлі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызан» і «Супраціву».

Суд прызнаў Дзяніса Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 6 400 рублёў. Сальмановіча яшчэ чакае разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібыта перакрыццё дарог.

Беларускае Радыё Рацыя