Тг – канал „Першы рэгіён” трапіў ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Чарговая медыя-пляцоўка на Берасцейшчыне трапіла ў спіс экстрымісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам быў дададзены тэлеграм-канал сайту Першы рэгіён:
– На Берасцейшчыне працягваюць прызнаваць экстрымісцкімі пляцоўкі, якія падаюць незалежную інфармацыю. Унесці ў спіс экстрымісцкіх тэлеграм-канал рэгіянальнага медыя вырашыў суд Ганцавіцкага раёна. Суддзя — Аксана Зоткіна.
– Прапанова паступіла ад мясцовага пракурора Аляксандра Гурбановіча. Такім чынам, медыя-пляцоўка ў тэлеграм Першага рэгіёну знаходзіцца ў рэспубліканскім спісе экстрымісцкіх матэрыялаў. Таму за перапост ці падпіску асоба можа быць прыцягнутая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці.
– Што адметна, сайт Першага рэгіёна быў прызнаны экстрымісцкім яшчэ паўтары гады таму. Судовае паседжанне вяла тая ж суддзя.

Беларускае Радыё Рацыя