Генеральны сакратар НАТА пракаментаваў вызваленне Ліману



Вяртанне Украінай кантролю над горадам на тэрыторыі, пра анексію якой абвясціў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, дэманструе, што ўкраінцы дамагаюцца прагрэсу і здольныя адкінуць назад расейскія войскі, заявіў у нядзелю генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, каментуючы вызваленне гораду Ліман у Данецкай вобласці. Таксама ён дадаў, што „лепшы спосаб супрацьстаяць расейскай анексіі – гэта працяг падтрымкі ўкраінскага ўраду”.

Енс Столтэнберг

А гаворачы пра заяўку Украіны на прыняцце ў NATO у паскораным парадку, Столтэнбэрг паўтарыў, што „любое рашэнне павінна быць прынята кансэнсусам усіх 30 саюзнікаў”. Вядома, што каля траціны краін-сябраў НАТА ужо станоўча адгукнулася на заяўку Украіны.

Array