У „спіс экстрэмістаў” МУС уключыла загінулага



У «Спіс экстрэмістаў», які складае лукашэнкаўскае МУС, унеслі загінулага палітвязня Дзмітрыя Дудойця, які скончыў жыццё самагубствам 10 месяцаў таму, пасьля тыдня на «хіміі».

30 верасня яго запісалі ў «Пералік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў ці асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

43-гадовага жыхара Смаргоні засудзілі да 2 гадоў «хіміі» за каментар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве.

5 студзеня 2022 года стала вядома, што Дудойць скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся ў „папраўчую ўстанову” з паліклінікі.

Агулам у «экстрэмісцкім сьпісе» цяпер 573 чалавекі.