Зноў затрымалі Наталлю Дуліну
Пра гэта паведамілі лукашысцкія тэлеграм-каналы. На відэа, якія яны распаўсюдзілі, былая выкладчыца Менскага лінгвістычнага універсітэта распавядае, што была затрыманая за інтэрв’ю «Еўрарадыё» і ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах».

Гэта чацвёртае затрыманне Дулінай толькі за гэты год. Раней яе арыштоўвалі на суткі, але цяпер пагражаюць крымінальнай справай.
Наталля Дуліна — выкладчыца італьянскай мовы ў Беларусі. Ёй неаднойчы прапаноўвалі дапамогу ў эміграцыі за мяжу, у тым ліку ў Італіі, але яна прынцыпова адмаўляецца.
Беларускае Радыё Рацыя