FINA дазволіла мужчынам удзельнічаць у групавых спаборніцтвах у сінхронным плаванні



Мужчынам дазволілі ўдзельнічаць у групавых спаборніцтвах у сінхронным плаванні. Такое рашэнне прыняў тэхнічны кангрэс па сінхронным плаванні Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA).

Змены ў правілы былі прынятыя пераважнай большасцю галасоў — з 95 дэлегатаў супраць выказаўся толькі 1. Дзякуючы прынятым папраўкам, мужчыны атрымалі права ўдзельнічаць у групавых спаборніцтвах, раней яны маглі выступаць толькі ў мікст-дуэтах. Іх прысутнасць у групах не будзе лічыцца абавязковай. Новыя правілы ў сінхронным плаванні набудуць моц з 1 студзеня 2023 года.

Кэмп „Вашынгтона” скараціўся да 32 гульцоў, Аляксей Протас працягвае працаваць з камандай

У кэмпе „Вашынгтона” адбыўся чарговы адсеў. У АХЛ адпраўлены 2 хакеісты, яны далучацца да фарм-клуба — „Хершы”. Яшчэ 6 гульцоў выстаўлены на драфт адмоў. Калі іх ніхто не забярэ, яны таксама адправяцца ў „Хершы”. Пры гэтым нападаючыя Ніклас Бэкстрэм, Том Уілсан, Карл Хагелін і галкіпер Клэй Стывенсан траўмаваны, таму працаваць у кэмпе будуць 28 хакеістаў, у іх ліку і беларускі форвард Аляксей Пратас.

А вось беларускі абаронца Ілля Салаўёў пакінуў трэніровачны лагер “Калгары”. Клуб скараціў ростар да 28 хакеістаў. Салаўёў адправіўся ў Амерыканскую хакейную лігу, дзе будзе выступаць у камандзе „Калгары Рэнглерс».

Беларускі рэферы Амін Кургхелі абслужыць матч Юніёрскай лігі УЕФА

Беларуская брыгада арбітраў пад кіраўніцтвам Аміна Кургхелі атрымала прызначэнне на матч Юніёрскай лігі УЕФА паміж албанскай „Апалоніяй” і казахстанскай „Астаной”. Дапамагаць галоўнаму суддзі будуць Юры Хомчанка і Віктар Хецкоў, чацвёртым арбітрам прызначаны албанец Цяпі Крэшнік. Матч пройдзе 5 кастрычніка.

Дзмітрый Рэкіш перайшоў у „Телаві”

Атакуючы паўабаронца Дзмітрый Рэкіш, пакінуўшы грузінскі клуб „Самтрэдыя” з другога дывізіёна, перайшоў у выступаючы ў элітным дывізіёне „Тэлаві”. Хаўбек ужо дэбютаваў у складзе новай каманды, якая 1 кастрычніка згуляла ўнічыю з тбіліскім „Лакаматывам”. 34-гадовы футбаліст выйшаў на замену на 57-й хвіліне. „Тэлаві” займае сёмае месца ў турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя