У Літве затрымалі юрыста, які перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскім прапагандыстам



Літоўскі юрыст Мантас Данелюс затрыманы Дэпартаментам дзяржбяспекі Літвы, паведамляе «Белсат» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як раней паведамлялі СМІ, Данелюс укараняўся ў беларускія арганізацыі ў Літве, размаўляў з беларусамі і перадаваў інфармацыю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай. Некалькі чалавек, якія размаўлялі з Данелюсам, падалі на яго заявы ў літоўскую паліцыю.