Святлана Ціханоўская: Гісторыя можа павярнуцца ў розныя кірункі, і мы павінны быць гатовыя



Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў Варшаве для правядзення рабочых пасяджэнняў. Там гучаць і пытанні бяспекі. Між іншым, дапрацаваны план “Перамога”, выяўленая ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынятае рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана.

Фота: flickr.com

Гэтым кірункам займаецца прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Напярэдадні старшыня Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала гэту ініцыятыву:

Новая структура, або новы напрамак, які прадстаўляе Сахашчык. Гэта нешта новае для Беларусі, бо мы заўжды казалі, што прытрымліваемся меркавання: нашая рэвалюцыя павінна быць мірнай. Мы не павінны прыпадабняцца рэжыму Лукашэнкі. Мы не хочам ахвяраў. Але ж падтрымка нашых добраахвотнікаў ва Украіне, тое, што нашыя мужчыны трэніруюцца, каб у пэўны момант быць падрыхтаванымі да пэўных дзеянняў, – гэта толькі ціск на рэжым. Дай Бог, каб гэтае не спатрэбілася. Але гісторыя можа павярнуцца ў розныя кірункі.

План “Перамога” – гэта мабілізацыйны план, канчатковая мэта якога – аднаўленне законнасці і правапарадку ў Беларусі шляхам арганізаванай і мірнай перадачы ўлады народу – адзначаецца на інтэрнэт-старонцы гэтай ініцыятывы.

Беларускае Радыё Рацыя

Array