Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма неабходнасці ў мабілізацыі
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма неабходнасці ў мабілізацыі, аднак праз камісарыяты будуць правяраць рэзервістаў.

“Скончыцца ўборачная кампанія, акуратна трэба заклікаць у раёне людзей, паглядзець іх наяўнасць і ўдакладніць усе нашы матэрыялы, спісы і дакументы ў ваенкаматах”. Ён дадаў, што мужчыны і жанчыны ў Беларусі павінны ўмець карыстацца зброяй.
“Кожны, хто павінен і можа трымаць зброю ў руках у Беларусі, павінен умець ёю карыстацца. Хаця б элементарнай. Гэта датычыць і жанчын, і мужыкоў. Яны павінны асвоіць хаця б стралковую зброю для таго, каб абараніць, ня дай Бог здарыцца што, сваю сям’ю”, – заявіў Лукашэнка падчас нарады па пытаннях ваеннай бяспекі ў Мінабароны Беларусі.
Array