У Беластоку адбудзецца сустрэча з беларускім паэтам Алегам Мінкіным



У суботу, 8 кастрычніка, у беластоцкім МедыяПорце (Sienkewicza 44) адбудзецца сустрэча з беларускім паэтам Алегам Мінкіным.

Падчас імпрэзы госць прэзентуе сваю новую кнігу з антыўтопіяй “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”, якую напісаў у суаўтарстве з Віктарам Галковым. Сустрэча прымеркаваная да 70-годдзя паэта. Падчас сустрэчы можна будзе набыць новую кнігу Алега Мінкіна, а таксама іншыя беларускія выданні дзякуючы бібліятэцы Kamunikat.

Вядучым імпрэзы стане літаратар і выдавец Алесь Аркуш. Пачатак — у 15:00.