Вольга Швед: пра крымінальную справу я даведалася з неафіцыйных крыніц
Па словах сцэнарысткі і рэжысёркі гарадзенкі Вольгі Швед, Следчы камітэт пачаў супраць яе крымінальную справу па арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варожасці») неўзабаве пасля выхаду на тэлеканале Белсат стужкі пра кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Даведалася яна пра гэта – неафіцыйна і нават выпадкова.
– Даведалася я таксама досыць дзіўным чынам, таму што я ўжо даўно не жыву ў Беларусі. Адмыслова, каб да маіх бацькоў не прыходзілі з ператрусамі я зрабіла сабе пашпарт серыі ПП – гэта пашпарт грамадзяніна, які стала жыве за мяжой. Адпаведна, паводле працэдураў, няма куды мне прынесці позву. То бок позву я ў рукі не атрымала, і даведалася аб гэтым ад неафіцыйных крыніцаў.
Цалкам слухайце ў далучаным файле:

На думку Вольгі Швед сілавікі ўгледзелі ў дакументальнай карціне абразу Крамля і Расеі. Гісторык Васіль Герасімчык, які таксама працаваў над фільмам – пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў. Дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве, выйшаў на «Белсаце» у чэрвені.
Беларускае Радыё Рацыя