Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Трнаве
Вера Лапко (365-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў славацкай Трнаве з прызавым фондам 60 000 даляраў. У матчы 1/16 фіналу Беларуска перамагла расейку Кацярыну Казіёнаву (292 ВТА) — 7:5, 6:4.

Міжнародная асацыяцыя бокса адмяніла адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў
Савет дырэктараў Міжнароднай асацыяцыі бокса (IBA) вырашыў адмяніць нядопуск баксёраў з Расеі і Беларусі да спаборніцтваў. Арганізацыя заявіла, што хоча заставацца палітычна нейтральнай і незалежнай, а таксама заклікала да мірнага ўрэгулявання канфліктаў. „IBA цвёрда перакананая, што палітыка не павінна мець ніякага ўплыву на спорт. Такім чынам, усім спартоўцам павінны быць прадастаўлены роўныя ўмовы”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе асацыяцыі
Chess.com абвінаваціў Ханса Німана ў ашуканстве больш чым у ста партыях
Партал Chess.com завяршыў расследаванне ў дачыненні да амерыканца Ханса Німана і пастанавіў, што гросмайстар, верагодна, жульнічаў больш чым у 100 партыях. Аб гэтым піша The Guardian са спасылкай на дадзены сайт. У трэцім туры пятага этапа Grand Chess Tour „Кубак Сінкфілда” дзейны чэмпіён свету Магнус Карлсэн прайграў 19-гадоваму амерыканцу, пасля чаго паведаміў, што здымаецца з турніру. Пазней нарвежац здаўся ў партыі супраць Німана ў рамках анлайн турніру Champions Chess Tour пасля другога ходу суперніка. Пасля гэтых падзей Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ) заявіла, што мае намер правесці расследаванне гэтых інцыдэнтаў, і падкрэсліла, што будзе змагацца з махлярствам у гульні.
Даніла Клімовіч камандзіраваны ў АХЛ
Беларускі нападнік „Ванкувера” Даніла Клімовіч камандзіраваны ў АХЛ у клуб „Абатсфард Кэнакс”. У бягучай перадсезонцы 19-гадовы беларус правёў 2 сустрэчы, ачкамі не вызначыўся пры паказчыку карыснасці „-4”, — перадае сайт ФХБ.
Гульцы зборнай Даніі паедуць на чэмпіянат свету ў Катары без сем’яў у знак пратэсту супраць парушэння правоў чалавека ў краіне
Зборная Даніі працягвае прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека ў Катары. Футбалісты каманды выправяцца на чэмпіянат свету-2022 без сем’яў. Такім чынам зборная хоча звесці да мінімуму актыўнасць у Катары на знак пратэсту супраць парушэння правоў чалавека ў краіне. Раней тэхнічны спонсар Даніі на знак пратэсту супраць парушэння правоў чалавека ў Катары зрабіў эмблему зборнай і сваё лога незаўважнымі на форме.
Беларускае Радыё Рацыя