На Берасцейшчыне працягваюць судзіць па крымінальных артыкулах за словы
За абразу прадстаўнікоў улады і абразу дзяржаўных сімвалаў – пераважна па такіх артыкулах адбыювацца суды на Берасцейшчыне. Толькі за апошні месяц у абласным цэнтры асудзілі не менш за 14 чалавек па крымінальных палітычна матываваных справах.

Ніводнага апраўдання па палітычных судах не было, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– За апошнія тыдні ў нас судзяць усё яшчэ людзей за абразу прадстаўнікоў улады – розных міліцыянтаў і ўсялякіх падобных таварышаў. То бок працягваюцца ў асноўным крымінальныя справы за словы.
Як адзначыла праваабаронца, апошняя колькасць палітвязняў з Берасцейчшыны – 247 чалавек. За апошнія тыдні два палітвязні выйшла на волю.
Беларускае Радыё Рацыя