З 5 па 15 кастрычніка ў Беластоку пройдзе шосты фестываль «Усходні напрамак»



«Усходні напрамак»: на добры пачатак — Шэкспір. А наперадзе яшчэ 7 спектакляў паводле класічных і сучасных твораў. У Беластоку распачаўся фестываль, на якім прэзентуюць тэатральную культуру усходніх краін.

Першымі на сцэне выступілі – гаспадары. Акцёры беластоцкага драматычнага тэатра напярэдадні паказалі спектакль «Макбет» – класічны твор Шэкспіра у сучаснай трактоўцы рэжысёра Гжэгоша Суcкага.

Настрой выдатны, – кажа дырэктар тэатра Пётр Паўторак, фестываль ідзе па плану, кажуць арганізатары.

Гэта ўжо шосты наш фестываль. Настрой узнёслы, бо наш фестваль файна ўпісаўся ў беластоцкую культурную прастору. Практычна на ўсіх спектаклях поўныя залы. Гэта нас цешыць.

Мартына Занеўская, намесніца дырэктара тэатра: Спадзяюся, што ўсё пойдзе згодна з планам. Нарэшце пасля двух гадоў пандэміі ў нас павінна атрымацца рэалізаваць фестываль фізічна на тэатральных сцэнах.

Наступныя – 7 кастрычніка, выступаюць акцёры з Украіны. На сцэне ўніверсітэцкага цэнтра культуры ў Беластоку – спектакль «Клас» Кіеўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра. Гэта творчае пераасэнсаванне таксама і сучасных падзей ва Украіне, расейскай агрэсіі.

Беларускае Радыё Рацыя