Беларусы з усяго свету могуць далучыцца да акцыі „Ноч паэтаў”



Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Тады былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх было 22 літаратары.

Штогод у гэты дзень праходзяць акцыі памяці і літаратурна-музычныя вечарыны.

Летась маштаб акцыі перакрочыў межы Беларусі: калі 40 імпрэз прайшло ў 38 гарадах свету.  Сёлета яна праходзіць на фоне няспынных рэпрэсій і ўкраінскай трагедыі, – піша ў Фейсбук прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета – Аліна Коўшык.

Яна прапануе далучацца да акцыі і дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы памятных акцый.

Фота: facebook