У Палату прадстаўнікоў паступіў праект закона аб амністыі



У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўнеслі праект «Закона аб амністыі да Дня народнага адзінства». Законапраект рыхтуецца да першага чытання і знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па нацыянальнай бяспецы. Адказнымі дэпутатамі прызначылі Аляксандра Дубава і Івана Мамайку.

Аднак тэкст праекта закона пакуль у базе не апублікаваны.

Раней з’явілася інфармацыя, што пад амністыю могуць патрапіць да 8 тысяч чалавек. Але мяркуючы па выказваннях звязаных з ёй асоб і самога Лукашэнкі, палітвязням ад яе чакаць асаблівых палёгкаў наўрад ці даводзіцца. Да таго ж абавязковай умовай, відаць, будзе напісанне прашэння на імя Лукашэнкі з прызнаннем сваёй віны.