Следчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць праваабаронцы Насты Лойкі



Пра тое, што супраць яе спынілі крымінальную справу, паведаміла ў фэйсбук сама праваабаронца Human Constanta Наста Лойка, піша «Медыязона». «Зараз я толькі сведка па справе «Вясны» і без забароны на выезд», — напісала Лойка.

Яе затрымалі 6 верасня каля залы суда, дзе праходзіла пасяджэнне па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». 7 верасня ёй прысудзілі 15 сутак арышту, а 22 верасня яе другі раз арыштавалі на той жа тэрмін.

У жніўні 2021 года Лойка стала падазраванай у садзейнічанні у нявыплаце падаткаў па справе супраць праваабарончага цэнтра «Вясна». Праваабаронца знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.