Актор украінскага тэатру: Тэма вайны гучыць актуальна, мы мусім даносіць яе свету
Акцёры з Украіны на беластоцкай тэатральнай сцэне. У рамках шостага фестывалю «Напрамак Усход» паказалі спектакль «Клас» Кіеўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра. Супраца з гэтым тэатрам завязалася летась таксама падчас фестывалю. І ва ўмовах вайны, як кажуць у беластоцкім драматычным – важна, што украінскія акцёры змаглі прыехаць у сталіцу Падляшша ды паказаць сваю творчасць. Тым больш сучаснасць уплятаецца ў тэатральную культуру. Тэма вайны таксама у спектаклі гучыць, кажа акцёр тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра Дзмітрый Салаўёў, які выконвае адну з роляў у спектаклі «Клас».
– Тэма вайны гучала насамрэч спачатку, вайна ідзе з 24 лютага, а ідзе прадстаўленне з 2014 года, то-бок яна ідзе 8 гадоў. І тэма вайны гучала, але сёння трошачкі дапрацавалі і зрабілі прадстаўленне больш актуальным, бо тэма вайны гучыць вельмі актуальна, але гэта тэма, якую мы мусім даносіць усяму свету, пра гэта казаць. За намі праўда, за намі Бог, за намі перамога.
Яшчэ адзін украінскі калектыў выступіць ў рамках фестывалю «Напрамак Усход» – 15 кастрычніка чакаем выступ Кіеўскага акадэмічнага тэатра «Залатыя вароты». А сёння і заўтра на фестывальнай сцэне тэатральныя калектывы з Грузіі і Арменіі.
Беларускае Радыё Рацыя