Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала заяву з патрабаваннем вызваліць старшыню “Вясны” Алеся Бяляцкага, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а таксама іншых зняволеных праваабаронцаў.

У паведамленні, апублікаваным на сайце Офісу правоў чалавека ААН, незалежныя эксперты на чале з Анаіс Марэн, спецдакладчыцай ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, нагадалі беларускім уладам пра іх абавязкі ў выкананні правоў чалавека і заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх праваабаронцаў, затрыманых з палітычных матываў.
На думку Марэн і яе калег, працяглыя тэрміны турэмнага зняволення, на якія асуджаюць праваабаронцаў, сведчаць пра “злоўжыванне сістэмай правасуддзя і беспакаранасць, з якой дзейнічаюць улады Беларусі”.
Array