Старшыня КДБ чакае, што мабілізацыя выратуе расейскую армію
Старшыня КДБ чакае, што мабілізацыя выратуе расейскую армію, і прадказаў пераломны момант у вайне.

Пераломны момант у “спецаперацыі” ва Украіне можа наступіць у лістападзе-лютым. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель падчас “інфармавання па пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой”, – перадае БЕЛТА.
Пры гэтым Іван Церцель спадзяваецца на мабілізацыю ў Расеі.
„Калі Расейская Федэрацыя якасна правядзе мабілізацыю, забяспечыць сваю групоўку тэхнічнымі сродкамі і перадавымі ўзбраеннямі, то баявыя дзеянні ўступяць у ключавую фазу. Паводле нашых ацэнак, у перыяд лістапада гэтага года – да лютага наступнага – будзе пераломны момант”, — сказаў Церцель.
„Наша Ніва”