У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу



У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу.

Фота: t.me/stolbci_razam/1442

Яго ставяць на ўскрайку горада на Цэнтральнай вуліцы. Скульптары, якія працавалі над стварэннем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Адкрыццё прымяркуюць да 140-годдзя народнага песняра.

Культурная спадчына Стаўпецкага раёна трывала звязаная з Якубам Коласам: тут ён нарадзіўся, жыў, ствараў вялікія творы. Імем народнага паэта на Стаўпеччыне названыя школы і вуліцы, але ёсць толькі адзін помнік — у вёсцы Мікалаеўшчына, на радзіме ягоных бацькоў.  

Раней паведамлялася, што стварэнне і ўсталяванне помніка фінансуецца за кошт прыцягнутых сродкаў ад правядзення суботнікаў, спонсарскай дапамогі ды іншых крыніц.  

Радыё Свабода