Аляксей Навальны павіншаваў беларусаў з Нобелеўскай прэміяй



Аляксей Навальны павіншаваў беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага.

Аляксей Навальны

„Мае віншаванні Алесю Бяляцкаму, беларускай «Вясне» і ўсяму беларускаму народу, замкнёнаму сваёй уладай у адно вялізнае ШІЗА. Свабода прыйдзе, і вясна прыйдзе„, – напісаў расейскі апазіцыйны палітык, які зараз знаходзіцца за кратамі.