Ганна Севярынец: З тым, што адбываецца ў Беларусі зараз, не спраўляецца нават школа



Кніга Ганны Севярынец «Мая школа» увайшла ў кароткі спіс прэміі Гедройця гэтага года і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.

Падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭН-цэнтру з шорт-лістэрам ХІ сезону прэміі, Ганна Севярынец падкрэсліла галоўную ідэю кнігі-намінанта:

– Тое, што адбываецца цяпер у школе гэта страшна. Самае страшнае, што гэта адбываецца не з боку сістэмы. Сістэма – іншая справа, мы ведаем, як з ёй працаваць. Зараз праблема ў «турбулентнасці», якая зададзеная вайной і ўнутранай сітуацыяй. Людзі крычаць нямым крыкам, нават самыя адэкватныя.

Падзеі ў кнізе «Мая школа» настаўніцы Ганна Севярынец адбываюцца ў выдуманым беларускім мястэчку Чарэпіты. Кніга паказвае недасканаласць беларускай сістэмы адукацыі, калі настаўнікі замест індывідуальнага падыходу да вучняў аддаюць перавагу сістэме кантролю над працэсам асветніцтва.

Фота аўтара і з адкрытых крыніц

Беларускае Радыё Рацыя