Рада Еўропы прызнала Расею “тэрарыстычным рэжымам”



Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой Расейская Федэрацыя названая “тэрарыстычным рэжымам”. “За” прагаласавалі 99 дэлегатаў, адзін устрымаўся.

Сярод іншых пунктаў рэзалюцыі — заклік да паставак Украіне сродкаў супрацьпаветранай абароны, заклік выключыць Расею з Рады Бяспекі ААН і стварыць міжнародны трыбунал для расследавання злачынстваў падчас вайны ва Украіне.

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў той жа час выступіла з заклікам да Еўрапарламента прызнаць Аб’яднаны Пераходны кабінет Беларусі.

“Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты ў рамках “Усходняга партнёрства” і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж”, − сказала Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя