Памяці Вітольда Ашурка



Сёння, 13 кастрычніка, споўнілася б 52 гады Вітольду Ашурку. Вядомы грамадскі актывіст, палітык і шчыры патрыёт Беларусі з Бярозаўкі нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года.

У 2020 годзе Вітольд узяў на сябе адказнасць за правядзенне акцый мірнага пратэсту ў Лідзе, за што быў арыштаваны і асуджаны ў студзені 2021 года да 5 гадоў калоніі. У траўні таго ж года быў да смерці закатаваны ў шклоўскай калоніі.

– Мне здаецца, каб не было маіх сяброў, хто б працягнуць гэтую справу незалежнасці Беларусі? Вось гэта ўражвае і гэта матывуе трымаць узровень. То-бок трэба аддаваць гэтай справе як мага болей, таму што тых герояў ужо няма, справа незалежнасці ў нашых руках. І іншых варыянтаў няма – Беларусь павінна быць незалежнай, і гарантаваць незалежнасць Беларусі павінны мы!

Дагэтуль не заведзена крымінальная справа па факце нявысветленых абставінаў смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі нумар 17. Як і не прыцягнутыя да адказнасці асобы, датычныя да яго смерці. Улады, у сваю чаргу, усяляк адмаўляюць гвалтоўныя прычыны смерці, дагэтуль абсалютна здаровага чалавека.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя