Да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага



Адміністрацыя Гарадзенскай турмы выйшла на новы ўзровень: да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага – піша сайт “Гарадзенская правабарона”.  

Нагодаю для гэтага, паводле афіцыйнай версіі, стала тое, што ў турме нібыта не было ні вольных кабінетаў, ні вольных канваіраў.

Гарадзенскага культурнага дзеяча Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня, калі той прыехаў у Гародню з Польшчы. У той жа дзень у кватэры і ў доме ў вёсцы Паўла адбыліся ператрусы.

Паводле праваабаронцаў, на Паўла пачата крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання. Ён прызнаны палітычным вязнем.

Беларускае Радыё Рацыя