У Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў інтэрв’ю расейскай газеце «Известия», з якога вынікае, што пасля нарады з сілавікамі ў Беларусі ўведзены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі».

Афіцыйна пра гэта нічога раней не паведамлялася, адно толькі Лукашэнка на нарадзе 10 кастрычніка вусна даручыў КДБ правесці «неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару».

Гэты рэжым дае сілавікам агромныя правы, якія можна скарыстаць для рэпрэсій. Напрыклад, можна абмяжоўваць перамяшчэнні людзей і транспарту (у тым ліку і дыпламатычнага) у яе зоне і выезд з яе. Таксама сілавікі змогуць неабмежавана затрымліваць і даглядаць людзей, карыстацца іх сродкамі сувязі і транспартам.

Акрамя таго, сілавікам таксама падчас КТА дазволена бесперашкодна ўваходзіць у жыллё грамадзян «пры пераследзе асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні акту тэрарызму або стварэнні незаконнага фарміравання».

Array