Андрэй Казакевіч: Мэты контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне беларусам невядомыя
Па словах кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, у Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі (КТА). Прычынай названая наяўная інфармацыя аб запланаваных правакацыях з боку сумежных дзяржаў. Таксама невядома, на які тэрмін рэжым КТА уведзены.

Сітуацыю камэнтуе палітолаг Андрэй Казакевіч:
– Гэта сказаў Макей, але яшчэ афіцыйна не аб’явілі. Мы разумеем, што гэта дадатковыя магчымасці для структур кантраляваць дзейнасць арганізацый, людзей, праводзіць рознага кшталту праверкі і іншыя мерапрыемствы. Але яны і так у нас праводзіліся без ніякай аперацыі. Навошта гэта робіцца, пакуль не вельмі зразумела. Увогуле за апошнія дні было вельмі шмат незразумелых дзеянняў, напрыклад, гэтая заява, што рыхтуецца напад з боку Украіны, Польшчы. Плюс заявы, звязаныя з цэнамі. Хаця няма ніякіх выбараў, ніякіх палітычных кампаніяў не прадугледжваецца, каб адцягнуць увагу людзей.
Афіцыйна пра рэжым контртэрарыстычнай аперацыі нічога раней не паведамлялася. Выключна Лукашэнка на нарадзе 10 кастрычніка вусна даручыў КДБ правесці «неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару».
Беларускае Радыё Рацыя
Array