«Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім



 Пачынаючы ад бліжэйшай нядзелі 16 кастрычніка, цягам 10 нядзеляў, у нашым эфіры будуць гучаць архіўныя гутаркі з Алесем Бяляцкім. Заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» стаў адным з трох сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.

„Вочы ў вочы” – гэта архіўныя праграмы, якія для эфіру Беларускага Радыё Рацыя запісаў Міхал Андрасюк у 2016 годзе.

Кожную з перадач „Вочы ў вочы” можна будзе слухаць у апошнюю гадзіну нядзельнага эфіру ў 16:35.   

Зараз Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў зняволенні. Таму размовы з ім, запісаныя 6 гадоў таму, пасля першага яго зняволення, у тыя пару гадоў, калі ён знаходзіўся на свабодзе, набываюць вялікае значэнне.

Слухайце «Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім кожную нядзелю а 16:35 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну раней.