Арцём Чалядзінскі прызнаны найлепшым трэнерам вышэйшай лігі ў верасні



Па выніках галасавання сярод журналістаў беларускіх выданняў, найлепшым трэнерам верасня вышэйшай лігі стаў галоўны трэнер ФК „Дынама-Менск” Арцём Чалядзінскі.

Арцём Чалядзінскі Фота: dinamo-minsk.by

Пад яго кіраўніцтвам сталічны клуб набраў 7 з 9 магчымых ачкоў, здабыўшы дзве вікторыі супраць магілёўскага „Дняпра” (4:0), „Гомеля” (3:0), а таксама згуляўшы ўнічыю супраць БАТЭ (0:0). Адзначым, што „Дынама” не прапусціла ніводнага гола за тры матчы верасня.

Найлепшым гульцом верасня вышэйшай лігі стаў паўабаронца ФК „Дынама-Менск” Дзяніс Грачыха. За мінулы месяц на рахунку Грачыха два галы і чатыры выніковыя перадачы за тры паядынкі супраць „Гомеля” (2+1), БАТЭ і магілёўскага „Дняпра” (0+3).

Крысціна Дзмітрук выйшла ў паўфінал турніру ў Сазаполі

Крысціна Дзмітрук (292-гі нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў паўфінал турніру ў балгарскім Сазаполі. У матчы 1/4 фіналу беларуска перайграла прадстаўніцу Румыніі Мірыям Б’янку Булгару (300 ВТА) — 2:6, 6:1, 6:2.

Беларуска Арына Сабаленка (5 ВТА) стартавала на турніры серыі ВТА-500 у Сан-Дыега матчам з амерыканкай Слаан Стывенс (52 ВТА). Сустрэча 1/8 фіналу завяршылася з лікам 1:6, 6:3, 6:2. У 1/4 фіналу Сабаленка згуляе з харваткай Доннай Векіч (77 ВТА).

Трэцяя ракетка свету Кантавейт аб’явіла аб датэрміновым завяршэнні сезона

Трэцяя ракетка свету эстонская тэнісістка Анэт Кантавейт, якая раней знялася з турніру катэгорыі ВТА-1000 у Гвадалахары афіцыйна пацвердзіла, што завяршыла сезон з-за траўмы спіны. Да канца года эстонцы трэба было абараняць некалькі тытулаў, чаго ёй зрабіць не ўдасца, таму яна пакіне топ-10 рэйтынгу ВТА.

Куртуа прапусьціць Класіка. Украінец Лунін згуляе ў браме «Рэала» супраць «Барселоны»

Цібо Куртуа прапусціць Класіка супраць «Барселоны». Брамнік «Рэала» не трэніраваўся ў агульнай групе напярэдадні матчу Ла Лігі. У мадрыдскім клубе канчаткова вырашылі кансерватыўна падысці да аднаўлення бельгійца ад траўмы і не фарсіраваць яго вяртанне. Такім чынам, з першых хвілін класіка месца ў варотах «Рэала» зойме ўкраінец Андрэй Лунін. Матч «Рэал» – «Барселона» адбудзецца 16 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя