Беспрэцэдэнтны ціск на Паліну Шарэнду-Панасюк
Такога ціску, як на актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, больш ні на каго не адбываецца сярод жанчын-палітвязняў.

Пра гэта паведаміла праваабаронца спадарыня Ганна, што з прычыны верагоднага пераследу ўладамі Беларусі не называе сваё прозвішча. У ШІЗА яна правяла толькі за апошнія месяцы мінімум 50 сутак запар, пра што сведчаць у тым ліку паведамленні яе мужа Андрэя Шарэнда, – адзначыла суразмоўца:
– Яна ў прынцыпе не сядзіць з іншымі зняволенымі, а яе змяшчаюць у штрафны ізалятар, за што менавіта – невядома, адваката да яе не пускаюць. Не вельмі арыентуюся па становішчы жанчын-палітзняволеных па краіне, але мне падаецца, што такога ціску на жанчын-палітзняволеных больш, мабыць, няма ні ў каго ў Беларусі.
Паліне Шарэндзе-Панасюк прысуджана тры гады пазбаўлення волі. Яна абвінавачваецца адразу па чатырох крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Беларускае Радыё Рацыя