Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію



Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы, піша @methodology_by. За кратамі ён са жніўня 2021-га.

У чэрвені Мацкевіч быў асуджаны на пяць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у „абразе Лукашэнкі” (за відэазапіс на YouTube-канале), „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (а дакладна удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і „стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем” (так называюць платформу народных прадстаўнікоў „Сход”).

У магілёўскую турму Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў ліпені. У зняволенні ён піша кнігі, нягледзячы на пагрозу канфіскацыі тэкстаў.