„За расейскім караблём пойдзе і беларуская лодка”
Па назіраннях грамадскай дзяячкі з Пінска Веранікі Івановай, у апошнія дні прадчуванне вялікай вайны сярод беларусаў – моцнае, як ніколі. І цяпер градус гэтай атмасферы ўлады не спрабуюць неяк знізіць, а наадварот падвышаюць рознымі гучнымі заявамі.

Але самі звычайныя грамадзяне спакайней, чым у першыя дні вайны ва Украіне, чаго не сказаць пра прадстаўнікоў улады:
– Сем’і вайскоўцаў у паніцы. Ведаю шматлікіх, якія спрабуюць вывезці сваіх родных на поўнач Беларусі. Мяркую, што гэта нейкім чынам ім дапаможа. Тыя, хто разглядае для сябе варыянты з’ехаць у Расею, таксама мяркую, што гэта ім дапаможа. Што тычыцца чынавенства – яны таксама ў паніцы, таму што па іх сцэнары не пайшло. І з кожным днём становіцца зразумела, што перамены немінучыя і зусім не па тым сцэнары, які мог быць у 2020 годзе, і зусім не па тым сцэнары, які ім хацелася б.
Грамадская дзяячка дадае, што людзі на ўласныя вочы бачаць істэрыку афіцыйнага Менска, бо ўсе добра разумеюць простую сувязь – за расейскім караблём пойдзе і беларуская лодка.
Беларускае Радыё Рацыя