Вайна ва Украіне: у Херсоне акупанты забілі галоўнага дырыжора музтэатра



234-ы дзень вайны. Расейскія акупанты застрэлілі Юрыя Керпаценку – галоўнага дырыгента Херсонскага музычнага драматычнага тэатра. Пра гэта паведамляе агенцыя УНІАН.

Юрый Керпаценка Фота: life.pravda.com.ua

Па інфармацыі Міністэрства культуры Украіны, да 1 кастрычніка – Міжнароднага дня музыкі – акупанты разам з калабарантамі планавалі святочны канцэрт у Херсонскай філармоніі з удзелам камернага аркестра „Гілея”, галоўным дырыгентам якога быў Керпаценка. Але ён катэгарычна адмовіўся. У выніку дырыгента застрэлілі ва ўласным доме. 

Таксама Расея незаконна дэпартавала „некалькі тысяч” дзяцей з часова акупаванай Херсоншчыны на фоне контрнаступу УСУ. 

Тым часам, расейскі ваенна-прамысловы комплекс з цяжкасцю вырабляе і абслугоўвае «крытычна важнае» ўзбраенне, неабходнае для аперацый ва Украіне. Прычына — міжнародныя санкцыі, якія пазбавілі Расею доступу да мікраэлектронікі, заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Уолі Адэема. Два найбуйнейшыя расейскія вытворцы мікраэлектронікі часова прыпынілі вытворчасць. Пра якія кампаніі ідзе гаворка — не ўдакладняецца. Як вынікае з рассакрэчанага дакладу Белага дома, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне расейскае войска страціла 6 тысяч адзінак тэхнікі, а боепрыпасы расходуюцца хутчэй, чым атрымліваецца іх папоўніць.

Беларускае Радыё Рацыя

Array