Затрыманы суўладальнік «Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863»
У Бярэзані затрымалі суўладальніка «Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863».

Сілавікі забралі Андрэя Вайцяховіча з уласнага дому, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Некалькі месяцаў таму Андрэй прыехаў з Польшчы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ Бярэзані. Прычына затрымання — невядомая.
Беларускае Радыё Рацыя