Аляксандр Казак: Белавежа раздзяляе на дзве асобныя з’явы Беларусь і беларусаў
У Белавежы поўнай хадой ідзе беларуска-польскае даследаванне міграцыйнага крызісу на памежжы. Сярод арганізатараў: Беларуская Аналітычная Майстэрня, самакіраванне Белавежы ды Інстытут Паліталогіі Гданьскага Універсітэта. У фокус групы трапілі самі жыхары Белавежы, населены пункт, які апынуўся ў досыць складаным становішчы з-за блізкасці беларускай мяжы і правакацый з яе боку. Першыя вынікі даследвання Белавежы прадставіў сацыёлаг Аляксандр Казак:
– Агулам людзі добра ідуць на кантакт, бачныя трэнды, у якім напрамку ідзем. Мы бачым тое, як людзі ў анкетах часам пазначаюць „іншы варыянт адказу”, аднак у такіх якасных даследваннях кажуць зусім пра іншае. Трэнд такі, што абсалютная большасць сустрэла [мігрантаў – заўв. рэд] на вуліцы, не на вуліцы, па дарозе ў школу. Эмігранты наогул у Белавежы апошнія 9 месяцаў – натуральная з’ява. Белавежа дакладна раздзяляе на две асобныя з’явы Беларусь і беларусаў. Як я магу дрэнна ставіцца да беларусаў, калі ў мяне палова сям’і і сам нарадзіўся ў Беларусі.

Пры гэтым афіцыйны Менск мае сваё бачанне міграцыйнага крызісу, якому спрыяе ўзвядзенне акурат польскай агароджы на мяжы дзвюх краін. Па словах навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук, узведзеная на польска-беларускай мяжы агароджа губіць жывёл і абцяжарвае іх міграцыю, збядняе лес і глебу, а таксама пагражае ўварваннем інвазіўных відаў раслін. Падлічылі беларусія навукоўцы і шкоду, якую збудаванне нанесла прыродзе. Названая сума – 2 мільёны даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя