Выстава «Слядамі Скарыны ў Вільні»



У Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы працягвае працу выстава «Слядамі Скарыны ў Вільні».

Месца: бібліятэка Акадэміі навук Літвы, Žygimantų g. 1, Вільня.

Ладзіць выставу Таварыства беларускай культуры ў Літве, і створана яна па выніках жнівеньскага мастацкага пленера, прысвечанага 500-годдзю выхаду ў свет у Вільні «Малой падарожнай кнігі».

Тут можна пабачыць мастацкія працы, натхнёныя Скарынам, ды розныя артэфакты, датычныя яго жыцця і дзейнасці ў Вільні.

Выстава будзе працаваць да 31 кастрычніка.