УСУ: Дроны, якія атакуюць Кіеў, былі выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі
Прынамсі тры чалавекі ў Кіеве былі сёння забітыя гэтымі дронамі.

Кіеў і паўночныя вобласці Украіны атакуюць дроны-камікадзэ, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта расказаў спікер камандавання паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.
Паводле яго слоў, яшчэ тыдзень таму прайшла інфармацыя, што ў Беларусь завезлі некалькі дзесяткаў дронаў, казалі пра 40, але верагодна, што іх больш.
„І з тых часоў дроны актыўна прымяняюцца з Курскай вобласці (Расея) і з тэрыторыі Беларусі, яны залятаюць у Кіеўскую вобласць і па рэчышчы Дняпра і такім чынам атакуюць і сталіцу і іншыя вобласці на поўначы Украіны”, — адзначыў ён.
Раней паведамлялася, што акупанты атакавалі Кіеў іранскімі дронамі. Там адбыўся шэраг выбухаў. Некалькі жылых дамоў атрымалі пашкоджанні, загарэўся нежылы будынак. Расейцы хацелі трапіць дронамі ў аб’ект інфраструктуры каля кіеўскага вакзала, але патрапілі побач. Рух па некалькіх вуліцах у цэнтры сталіцы перакрыты, улады просяць не выязджаць у цэнтр горада без пільнай патрэбы.
Array