Украіна назвала Іран саўдзельнікам злачынстваў Расеі



Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць Іран саўдзельнікам расейскай агрэсіі супраць Украіны і заклікае неадкладна спыніць пастаўкі ўзбраенняў Расеі.

„Прадастаўленне зброі для вядзення захопніцай вайны ва Украіне і забойства ўкраінскіх грамадзян робіць Іран саўдзельнікам злачынства агрэсіі, ваенных злачынстваў і тэрарыстычных актаў Расеі супраць Украіны”, – гаворыцца ў заяве ўкраінскага МЗС.

За апошні тыдзень Расеі нанесла больш за сотню ўдараў іранскімі дронамі-камікадзэ, ад якіх загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек, пацярпела траціна энергетычнай інфраструктуры краіны. Кіеў заклікае Тэгеран спыніць пастаўкі любой зброі Расеі.

„У іншым выпадку Іран ды яго кіраўніцтва будуць несці самую суровую адказнасць, у тым ліку ў рамках міжнародных судовых працэсаў па злачынствах Расеі супраць Украіны”, – гаворыцца ў заяве.

Array