З Беларусі дэпартуюць 174 іншаземцы
12-14 кастрычніка ў Менску прайшла аперацыя „Нелегал-2022”, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку рынкаў, гатэляў, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, будоўляў, прыватных адрасоў і іншых месцаў магчымага з’яўлення замежнікаў.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 624 чалавекі. 174 замежнікі будуць выдвараныя з Беларусі.