Два гады калоніі прысудзілі за абразу Лукашэнкі былому следчаму ў Бярозе
Бярозаўскім раённым судом 17 кастрычніка асуджаны былы следчы райаддзела СК Максім Куроўскі. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справа разглядалася суддзёй Наталляй Вакульчык.

Па матэрыялах абвінавачання, Куроўскі ў адным з чатаў месенджара «Telegram» наўмысна размяшчаў паведамленні ў дачыненні да Лукашэнкі, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце — экспертызай устаноўлена, што паведамленні «змяшчалі негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы, прыніжалі ягоныя гонар і годнасць».
40–гадовы Максім Куроўскі скончыў мясцовую школу ў Пружанах, пасля Акадэмію МУС. Працаваў оперупаўнаважаным групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ў Пружанскім РАУСе. Затым — следчым Пружанскага райаддзелу СК. Звольніўся са службы ў 2020 годзе.
Вясна